24 H
-
20.24 €
-+из 10 шт.
Новае выданне аднаго з самых вядомых і любімых твораў беларускай дзіцячай літаратуры. У кнігу ўвашло больш за 90 ілюстрацый вядомай мастачкі Лізаветы Лянкевіч. «Палескія рабінзоны» — аповесць пра прыгоды і ўменне не здавацца нават у безнадзейных сітуацыях. Двое сяброў-падлеткаў цярпяць «караблекрушэнне» падчас разводдзя Прыпяці і больш за месяц шукаюць спосабы выжыць на востраве і вярнуцца дадому, а заадно знаёмяцца з прыродай Палесся і вымушаны ўступіць у барацьбу з кантрабандыстамі. Кніга будзе цікавай дзецям ад 8–10 гадоў і, безумоўна, дарослым (тым, якія ў дзяцінстве вельмі любілі гэтую кнігу, а таксама тым, якія пакуль яе не чыталі). Пра аўтара Янка Маўр (1883–1971) — славуты беларускі дзіцячы пісьменнік, пачынальнік прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры. У сваіх творах ён вельмі дакладна і маляўніча апісваў далёкія экзатычныя краіны, але ніколі там не быў. Пісьменнік чэрпаў веды са шматлікіх энцыклапедый і навуковых часопісаў, якія збіраў у сваёй на дзіва багатай бібліятэцы. Пра ілюстратара Лізавета Лянкевіч — беларуская мастачка, графік. За ілюстрацыі і афармленне кнігі Рыгора Барадуліна «Азбука» ў 2018 годзе атрымала прэмію Цёткі. «У дзяцінстве мы ўсёй сям’ёй хадзілі ў паходы і падоўгу жылі на прыродзе, таму праца над "Палескімі рабінзонамі" вярнула мяне ў тыя часы. Гэтыя цёплыя ўспаміны дазволілі мне лепш прасякнуцца духам прыгодаў і стварыць ілюстрацыі, якія дапамогуць вам разам з героямі павандраваць па таемных кутках Палесся».
7.53 €
Сказка о потерянном времени
7.81 €
Тэсс из рода д'Эрбервиллей
7.20 €
Одноэтажная Америка
20.31 €
Сборник "Полководцы"
2.42 €
Самогон. Рецепты для вас
26.95 €








